molatau (molatau) wrote,
molatau
molatau

КОНКУРС “МІЛЬЁН НЕПАТРЭБНЫХ ГУКАЎ”

Выдавецтва “Галіяфы” абвяшчае пра падрыхтоўку кнігі “Мільён непатрэбных гукаў”.

Праект, які будзе спалучаць фота і тэкст.



Галоўная мэта зборніка – аб’яднаць пад адной вокладкай творы новых паэтаў. Тэксты будуць агучваць глуханямыя людзі і гэтае таемнае выкананне будзе фіксавацца на фотаздымках. Вершы будуць дэкламавацца мовай жэстаў. Праект высвечвае актуальны мастацкі падыход да творчай прасторы – сімбіёз фотаграфіі і тэкста.

Запрашаюцца да ўдзелу паэты, якія пішуць па-беларуску. Канкурсант мусіць быць не старэйшы за 30 гадоў і не мець персанальнай кнігі на момант правядзення конкурсу.

На конкурс дасылаецца 1 верш на адвольную тэму! (Твор дасылаецца на адрас: molotov70@gmail.com) Будуць адабраныя для друку ў кніжцы 20 вершаў ад 20 аўтараў.

Апошняя дата падачы твора на конкурс – 16 сакавіка (можна прынесці 16 сакавіка на пасяджанне літаб’яднання “Вобла”, якое будзе праходзіць з 18: 30 да 19:30 па адрасе г. Менск, галерэя Падземка, Незалежнасці, 43). Выхад кнігі з творамі канкурсантаў – травень-ліпень 2011.

Рэдакцыйная калегія: Аляксандр Абуховіч, Зміцер Вішнёў, Ігар Жалткоў, Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі
Subscribe

  • Пра фрыланс

    БАЖ лічыць, што я ламаю стэрэатыпы, звязаныя з фрылансам. Чаму? Фрыланс нікога да нічога не абавязвае.

  • Adios Vobla!

    Афіцыйна заяўляю, што сыходжу з пасады дырэктара "Воблы", а таксама з выдавецтва "Галіяфы" па прычыне канцэптуальных разыходжанняў з Вішнёвым на…

  • MediaBarCamp 2012 на беразе Балтыкі!

    3-6 мая 2012 в Литве состоится пятый международный МедиаБарКэмп, посвященный использованию новых возможностей социальных медиа и развитию…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments