Home

Advertisement

Customize

"Ахвяруйма сябе мастацтва дзеля…"

« previous entry | next entry »
Jun. 16th, 2009 | 07:14 pm

Нарэшце адбылося! Мы ўжо пачалі губляць надзею, збіраць рэчы, купляць мінералку і каўбасу ў дарогу, але ён бац - і ўзнік перад нашымі вачыма. Слынны "голы каляндар" пад назвай "Канец слова" з выявамі паэтаў, празаікаў, эсэістаў і філосафаў, які рыхтаваўся ў рамках праекта "pARTisan " ПАБАЧЫЎ СВЕТ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ. Роды былі цяжкія, аднак хлопчык нарадзіўся здаровенькім і даволі важкім. Складальнікі каляндара і ўдзельнікі шчыра падзяліліся сваёй радасцю на прэс-канферэнцыі ды нават напаілі з гэтай нагоды ўсіх прысутных кавай.

Прамоцыя айчынных незалежных аўтараў праз "ню" ад самога пачатку былы рызыкоўнай справай. Раскруціць тавар альбо творчую персону пры дапамозе "агалёнкі" здаецца хіба не найлягчэйшым шляхам да вяршынь папулярнасці і продажаў пачынаючы з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Вытворцы аўтамабіляў, бялізны, адзення, парфумы, прадусары, рэжысёры, акторы ды ўвогуле стваральнікі візуальнага мастацтва даўно павінны былі выбудаваць са сваіх барышоў найпрыгажэйшы ў свеце храм храм у гонар усіх багоў, якія спрычыніліся да сэксуальнай рэвалюцыі і культу цела.

Але ж літаратура - не бялізна, ёй дупы не заслоніш. Аўтары праекта мелі за цяжкае заданне вытрымаць баланс і не апусціцца да пахабнага смакавання асобных частак цела на патрэбу сярэднестатыстычнаму спажыўцу. Таму невыпадковым стала выкарыстанне мужчынскага цела. Па словах стваральнікаў, па-першае, аголенае жаночае цела дыскрэдытавала сябе як жанр. Менавіта яно эксплуатуецца ў мэтах рэкламы разнастайных тавараў. Па-другое, пісьменнік ў масавай свядомасці - гэта, перад усім, мужчына. І па-трэцяе, толькі з дапамогай мужчынскага цела можа адбыцца паўнавартасная мастацкая правакацыя. Такім чынам, праект набыў выразны эстэтычны, а не эратычны характар.

Канец слова - канец літаратуры? Пэўна хтосьці з нашых інтэлектуалаў набярэ поўныя кішэні брудных камянёў і пачне атаку на літаратарскія гароды. Хаця б дзеля таго каб паглядзець як яны рэагуюць, якія кругі разыходзяцца на гладзі іхных душ. Толькі крытыкі забываюцца пра тое, што унікальнае мастацкае слова нараджаецца не ў цёмнай неадушаўлёнай і дэзарганізаванай пустэчы, а ўва унікальным канкрэтным целе творцы. Яно нараджаецца там, прымае там вербальную форму, да таго ж прамаўляецца чалавечымі вуснамі альбо набіраецца на клавіятуры стомленай рукой. І слова і цела існуюць у прасторы, слова немагчыма без цела, а цела не існуе без слова. Вы любіце творчасць паэтаў, дык чаму вас не вабяць іх целы?

Як на мяне, дык складальнікі каляндара пакінулі замала месца для інтрыгі. Поруч з бясспрэчна небанальнымі здымкамі герояў фотасэсіі знаходзяцца іх даволі аб'ёмістыя тэксты, а таксама грунтоўныя інтэрв'ю з інтымнымі аповедамі пра дзяцінства, пра першыя творы, патаемныя мары і асабістыя шкілеты ў цёмных шуфлядах. Уладальнік такога каляндара, прынамсі, актыўны чытач, такім чынам, аказваецца пазбаўленым матывацыі адчайна кінуцца ў нетры Інтэрнэту альбо ў кнігарню за вершамі Хадановіча, Рыжкова альбо эсэ Акудовіча . Для культурна пасіўнага "офіснага планктона", выгадаванага на Сosmopolitan альбо Men's Health гэтых тэкстаў канешне будзе больш чым дастаткова, аднак і тут можна было б пусціць крыху туману - ану хто павядзецца.

Нягледзячы на задэклараваную на пачатку аўтарамі канцэпцыю "альтэрнатыўнага гламуру", праект не выглядае звышправакацыйным. Мастацкая правакацыя аказалася даволі сарамлівай, здымкі прывязаныя да канкрэтнай эстэтыкі і нават канкрэтных мастацкіх твораў (як у выпадку са здымкам Севярына Квяткоўскага, зробленага па матывах "Дзяўчынкі на шары" Пікасо) і хіба не выклічуць шок у дасведчанага спажыўца айчыннага культурнага прадукту. Не хачу нікога пакрыўдзіць, але гэтым разам паказаць "фак" псеўдапурытанам не атрымалася - надта ўжо знаёмая нам "партызанская" эстэтыка праглядаецца ў шмат якіх здымках. А ці трэба было? Для першай спробы такога кшталту праектаў больш важным з'яўляецца фіксацыя самога факту і інфармацыйнае рэха. А потым ужо смальнуць напоўніцу і па-настаяшчаму, пакуль публіка не паспела ачуняць. Аджа складальнікі каляндара абяцаюць працяг!

Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend

Comments {11}

Алесь Мазанік

(no subject)

from: [info]ales_mazanik
date: Jun. 16th, 2009 05:47 pm (UTC)
Link

Спадзяюся на заўтрашнюю сустрэчу!

Reply | Thread

magik_midnight

(no subject)

from: [info]magik_midnight
date: Jun. 16th, 2009 06:25 pm (UTC)
Link

Здаецца, вы былі на прэс-канфкрэнцыі:)

Reply | Thread

molatau

(no subject)

from: [info]molatau
date: Jun. 16th, 2009 07:19 pm (UTC)
Link

Так. быў. І...?

Reply | Parent | Thread

magik_midnight

(no subject)

from: [info]magik_midnight
date: Jun. 16th, 2009 07:32 pm (UTC)
Link

Ды без І :)
Паглядзела на ваш юпік і зразумела, што сёння вас бачыла. А калі глядзела на вас сёння, думала, дзе магла вас бачыць раней :)

Reply | Parent | Thread

molatau

(no subject)

from: [info]molatau
date: Jun. 16th, 2009 07:34 pm (UTC)
Link

Ага...я падумаў, што кпіны будуць :)) Ну вось мы развіртуаліліся ))

Reply | Parent | Thread

magik_midnight

(no subject)

from: [info]magik_midnight
date: Jun. 16th, 2009 07:44 pm (UTC)
Link

такі да :)

Reply | Parent | Thread

molatau

(no subject)

from: [info]molatau
date: Jun. 16th, 2009 08:16 pm (UTC)
Link

Пішыце ў прыват лепей )))

Reply | Parent | Thread

magik_midnight

(no subject)

from: [info]magik_midnight
date: Jun. 16th, 2009 08:31 pm (UTC)
Link

І што вам туды напісаць? :)

Reply | Parent | Thread

Macher

(no subject)

from: [info]macher22
date: Jun. 17th, 2009 08:07 am (UTC)
Link

А у пятніцу таксама прэзентацыя плануецца?

Reply | Thread

molatau

(no subject)

from: [info]molatau
date: Jun. 17th, 2009 08:12 am (UTC)
Link

Ну так. З песьнямі ды танцамі

Reply | Parent | Thread

Macher

(no subject)

from: [info]macher22
date: Jun. 17th, 2009 08:38 am (UTC)
Link

А хто сьпявяць-танчыць будзе?
Вось калі б там "Нейра Дзюбель" танчыў.

Апошні танец летняга сезона

Reply | Thread

Advertisement

Customize